Gram
Зашел в гости
Репутация: 0
Зарегистрирован: 24.12.2008
Сообщения: 2
Награды: Нет
|
# Добавлено: Ср Дек 24, 2008 6:57 pm Заголовок сообщения: Канцэрт на Раство |
|
26 сьнежня, у другі дзень цудоўнага Сьвята Нараджэньня Хрыстовага паводле новага стылю, у 14-00 у тэатральнай залі Чырвонага Касьцёла Сьв. Сымона і Алены адбудзецца канцэрт "Беларускі Хрысьціянскі Хіт". У канцэрце на Раство прымуць удзел гурт "Псальмяры", выканаўцы Андрэй Мельнікаў, Інэса Леаданская, Ядвіга і Ганна Багдановічы, Алесь Наркевіч, а таксама чакаецца ўдзел хору "Глёрыя". Уваход вольны.
Акурат да канцэрта, у 3-й дэкадзе сьнежня выходзіць чарговы дыск з серыі Беларускі хрысьціянскі хіт пад назвай "Хрыстос Нарадзіўся" – трэцяя зборка найлепшых беларускамоўных хрысьціянскіх сьпеваў, гэтым разам прысьвечаных сьвяту Хрыстовага Нараджэньня. Сьпевы, якія ўвайшлі ва ўсе 3 складанкі, адабраныя паводле строгіх крытэраў, прайшлі ратацыю ў хрысьціянскіх фокус-групах (адпаведна праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай, баптысцкай, пяцідзесятніцкай, поўнаэвангельскай - і г.д.), і вернікі самі вызначылі найлепшыя сярод іх. Найбольш хітовымі выканаўцамі слухачы прызналі гурты "Тэзаўрус", "Псальмяры", "DVA", "Небасхіл", "Кадаш". Сярод выканаўцаў – Алеся Ўнукоўская, барды Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка і Інэса Леаданская ды іншыя. Пачынаюцца ўсе дыскі "Беларускага Хрысьціянскага Хіта" гімнам "Магутны Божа", сканчаюцца – сьпеўнай малітвай "Ойча наш". |